be

Валкавыцкі Георгій

Валкавыцкі Георгій

Георгій Валкавыцкі нарадзіўся 13 сакавіка 1923 ў Белавежы. Празаік, паэт, журналіст, грамадскі дзеяч.

Пасля заканчэння сямігодкі i рамеснай школы працаваў лесніком, рабочым, слесарам. У 1954 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Заснавальнік i рэдактар (1956-1987) беларускага тыднёвіка ў Польшчы «Ніва». Рэдагаваў таксама «Беларускія календары» i літаратурныя выданні «белавежцаў». З 1987 г. на пенсіі. Жыве ў Беластоку i Белавежы.

Выступае ў друку з 1948 г. Аўтар зборніка лірыкі «Рознагоддзе» (Беласток, 1989) i кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997), а таксама празаічных кніг «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, 1991) i «Белая вязь» (Беласток, 1998). «У каменным крузе» (Беласток, 2000), «Ашчэпкі» (Беласток, 2002). Друкуецца пад псеўданімамі Юрка Зубрыцкі, Сідар Макацёр.

Памёр Георгій Валкавыцкі 7 красавіка 2013 году ў Беластоку.

Валкавыцкі Георгій. Выданьні

Міжчассе

Міжчассе


Зубрыцкі Юрка

У зарослай чаротам балацянцы Ад жабінага гомпну Млеў летні вечар. А буслы Спапялялі чарот Уладным гневам. Прыйшлі з матыкамі эколагі. Дзяўбуць заядла асаковых, Прастору земнаводным пашыраюць. А буслы Стоена Вострауь дзюбы. У аголеную балацянку Ўстраглі асколкі неба. Ні жаб, ні буслоў. Ціш. На... Болей »

Ашчэпкі
pdf epub mobi fb2

Ашчэпкі

(1998-2000)
Валкавыцкі Георгій

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак.... Болей »

У каменным крузе
html mobi epub fb2

У каменным крузе


Валкавыцкі Георгій

“У каменным крузе” Георгія Валкавыцкага – дакументальны аповед аб ваенных падзеях лета 1943 – вясны 1944 года, удзельнікам якіх быў аўтар. Кніга напісана ў форме дзённіка, што з’яўляецца яскравым прыкладам і доказам яе дакументальнасці. Як свайго часу прызнаўся сам атар, ідэя спісаць свае ўспаміны, а... Болей »

Белая вязь
pdf epub mobi fb2

Белая вязь


Валкавыцкі Георгій

„Ніва" напомніла: табе ўжо за семдзесят, канчай баяць пра гэпістаў, парпістаў і пра маё цудоўнае нараджэнне — пара складаць казку пра сваю Планіду. А як мне вырвацца з „ніўскага" прыцягнення? Выпадкова запушчаны ў жыццёвую зону, вірую, як і ты, вакол той самай Сілы. — Жыццё — самарух! — адбілася нейкае... Болей »

Макатразмы
html

Макатразмы


Макацёр Сідар

... Болей »

Віры
pdf epub mobi fb2

Віры

Нататкі рэдактара
Валкавыцкі Георгій

"Журналістам я стаў па наіўнасці. Відаць, прыроднай, бо яна дагэтуль ставіць мяне часта ў клапатлівыя сітуацыі. У дзіцячых летуценнях увесь свет скалясіў, і, мабыць, не толькі дзеля адкрывання таямнічых выспаў - на ўроках польскай мовы мае хатнія сачыненні служылі ўзорам для іншых. Асабліва вылучыўся... Болей »

Рознагоддзе

Рознагоддзе


Зубрыцкі Юрка

На пажарышчы мядзведзі. Мыза бурая пры мызе. Пыл касмічны ў лапах цэдзяць На дарожны пояс шызы. Не мядзведзі — лісы гэта. Бязхвостыя! Ну і дзіва. А з абрывістых кюветаў — Гарачага пылу грыва. — Валя! — крычу — Азавіся! — Кладзе рукі мне на грудзі: — Што з табою? — Страшна лісаў. — Супакойся... Болей »

Тэрмапілы 04-05
pdf

Тэрмапілы 04-05

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* Varia * З сучаснай франкамоўнай бельгійскай паэзіі * Валкавыцкі Георгій, На абмежку * Гарэцкi Радзiм, Браты з Малой Багацькаўкі * Жамойцін Янка, Літаратурная старонка тыднёвіка „Ніва” (агляд 463—493 нумароў) * Зарэмба Людміла, “Слова...” ў зменлівым сусвеце * Лебедзеў... Болей »

З Падляшша родам
mp3

З Падляшша родам


Шайкоўская Анна, Валкавыцкі Георгій

З Падляшша родам - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларусаў родам з Падляшша. Гучыць у эфіры па нядзелях у 10:05 / 12:05 ды ў 22:05 / 00:05. Георгій Валкавыцкі нарадзіўся 13 сакавіка 1923 ў Белавежы. Празаік, паэт, журналіст, грамадскі дзеяч. Пасля заканчэння сямігодкі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org