Нераток Юрась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Юрась Нераток.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Акула Кастусь, Змагарныя дарогі

Змагарныя дарогі

Раман

Акула Кастусь

Раман вядомага пісьменніка беларускага замежжа Кастуся Акулы прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са сведчаннямі чалавека, што бачыў вайну знутры і заслужыў за барацьбу з гітлераўцамі баявыя ўзнагароды. Болей »


Яновіч Сакрат, Самасей

Самасей

Аповесць, апавяданні

Яновіч Сакрат

Андрэй Антошка, інжынер з Беластока – галоўны герой аповесці «Самасей». Жыццёвыя перыпетыі, разуменне свету праз прызму звычайнага чалавека, яго філасофскія роздумы над сэнсам жыцця і псіхалогіяй існавання роду чалавечага наогул і кожнага чалавека паасобку. Сакавітая вобразная мова не даеадарвацца ад кнігі. Апрача тытульнай аповесці ў кнігу увайшло таксама больш шасці дзесяткаў апавяданняў розных гадоў. Каб прыйшлося адным словам акрэсл... Болей »


Сіўчыкаў Уладзімір, Лісты да брата

Лісты да брата

Проза

Сіўчыкаў Уладзімір

Як нястомны выдавец, рупны кніжнік, Уладзімір Сіўчыкаў ведае розьніцу паміж „складаньнем кніг” і складаньнем кнігі. Той адзінай, якая ня збор твораў, ня зборнік, не „Выбранае”, не анталёгія, але гэта твая кніга, чытаць якую ня стомяцца ані твой брат, ані твой рэдактар, ані ты сам. Якую можна падараваць жонцы, брату, сябру або самому сабе ў дзень Анёла. Тут давядзецца ахвяраваць, хочаш ня хочаш, асобнымі тэкстамі, прытым якаснымі. Асобны... Болей »


Адамчык Вячаслаў, Развітальная аповесць

Развітальная аповесць

Аповесць, апавяданні, дзённікі

Адамчык Вячаслаў

У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай зямлі. Гэтую ж тэму ўдакладняюць і развіваюць навелы і апавяданні празаіка. Дзённікі ж адгортваюць яшчэ адну старонку ў яго творча... Болей »


Арлоў Уладзімер, Божая кароўка зь пятай Авэню

Божая кароўка зь пятай Авэню

Эсэ

Арлоў Уладзімер

Кнігу складаюць эсэ, напісаныя пасьля вандровак па трох кантынэнтах. У Лёндане і Лепелі, у Гановэры, Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Карфагену аўтар нязьменна шукае беларусаў і Беларусь. За сваё некароткае літаратурнае жыцьцё, адзначанае мноствам самых розных кніг, публічных выступаў i негалосным, ды ад таго, бадай, мацнейшым, аўтарытэтам найлепшага ў Беларусі рэдактара-стыліста (што i мяне змушае, пішучы пра яго, «н... Болей »


Глёбус Адам, Толькi не гавары маёй маме...

Толькi не гавары маёй маме...

Зборнік інтымнае прозы

Глёбус Адам

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стар... Болей »


Валкавыцкі Георгій, Белая вязь

Белая вязь

Валкавыцкі Георгій

„Ніва" напомніла: табе ўжо за семдзесят, канчай баяць пра гэпістаў, парпістаў і пра маё цудоўнае нараджэнне — пара складаць казку пра сваю Планіду. А як мне вырвацца з „ніўскага" прыцягнення? Выпадкова запушчаны ў жыццёвую зону, вірую, як і ты, вакол той самай Сілы. — Жыццё — самарух! — адбілася нейкае далёкае рэха. І раптам пачуўся Барысаў кліч: — Прыязджай, Сярожка адкрыў Ноеў каўчэг! Сяргей Тарасевіч неардынарная постаць сярод белав... Болей »


Брыль Янка, Запаветнае

Запаветнае

Выбраныя творы

Брыль Янка

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыл я розных жанраў—аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзя літаратурнай дзейнасці. Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору». Болей »


Чорны Кузьма, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Чорны Кузьма

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору». Болей »


Михайловская Е., Смолякова Ю., Сучкова И. - составители, Региональные средства массовой информации

Региональные средства массовой информации

Михайловская Е., Смолякова Ю., Сучкова И. - составители

В справочник вошли данные о средствах массовой информации всех российских регионов. Важнейшие средства массовой информации аннотированы (кроме Москвы и Санкт-Петербурга). Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4429]   Наступная   Апошняя