Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Ад родных ніў

Вершы

Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса (дзяв. Міклашэвіч; 1910-1983), беларуская паэтка. Нарадзілася ў Жлобаўцах Ваўкавыскага пав. Скончыла Ваўкавыскую гімназію, пабралася шлюбам з лекарам Іванам Геніюшам. У 1937 г. выехала ў Прагу, брала ўдзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Пад час вайны друкавалася ў «Раніцы». У 1942 г. выйшаў зборнік яе вершаў «Ад родных ніў». У 1948 г. у Празе арыштавана савецкімі органамі, саслана ў лагер. Пасля вызвалення ў 1956 г.... Болей »

cover

Вязанка

Лучына Янка

Янка Лучына (Неслухоўскі Іван Люцыянавіч, 6.VII.1851 — 16.VII.1897), пражыў на свеце 46 гадоў, а так і не дачакаўся ніводнай сваёй кнігі - ні на польскай, ні на рускай, ні тым больш на беларускай мове. I тым не менш месца яго ў гісторыі нашай літаратуры даволі прыкметнае. Ужо яго псеўданім падкрэеліваў ягонае вельмі ж няпростае у той час вяртанне да мовы свайго народа праз іншамоўныя традыцыі, што панавалі ў нас у канцы XIX стагоддзя. Ё... Болей »

cover

Лістоўе Listowie

Яновіч Сакрат

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. Болей »

cover

Рэчаіснасць

Разанаў Алесь

У гэты зборнік уключаны паэтычныя творы (версэты, вершаказы, паэмы) вядомага беларускага паэта Алеся Разанава. Ён будзе цікавы ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі. Жанчына б'ецца з жанчынай. Адна ўжо старая, другая яшчэ маладая, адна патайком у лагчыне, на латцы, будоўляю не чапанай, нічыйнай зямлі, накапала бульбы, другая, што гэтую латку асвойвала i засявала, яе застала, адна спрабавала ўцячы, другая яе напярэсцігі даганяла, i в... Болей »

cover

Міфалогія Старажытнай Беларусі

Шамак Алесь

Падаюцца кароткія звесткі пра гістарычнае развіццё беларускага міфа, яго сучасны стан і адлюстраванне ў мастацкай культуры Беларусі. У папулярнай форме выкладзены тэксты, якія адлюстроўваюць язычніцкія міфалагічныя ўяўленні беларускага народа пра будову свету, багоў, духаў, жывёл. Прызначаецца для шырокага кола чытачоў, якіх цікавіць старажытны пласт духоўнай культуры Беларусі, а таксама можа быць выкарыстана студэнтамі — філолагамі, гі... Болей »

cover

Беларуская фалькларыстыка

Эпоха феадалізму

Каханоўскі Г. А., Малаш Л. А., Цвірка К. А.

Эпоха феадалізму ў беларускай фалькларыстыцы мала вывучана. Гэта першае даследаванне, дзе на аснове архіўных дакументаў і новага прачытання прац вучоных дадзена ацэнка зробленага З. Даленгам-Хадакоўскім, Я. Чачотам, Я. Баршчэўскім, А. Рыпінскім і інш. Прааналізавана дзейнасць розных навуковых арганізацый таго часу. Разлічана на фалькларыстаў, філолагаў, этнографаў, краязнаў-цаў, усіх, хто цікавіцца вуснай народнай творчасцю. Болей »

cover

Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнаге...

Аляксееў В. П., Вітаў М. У., Цягака Л. I.

У кнізе абагульнены багаты фактычны матэрыял, які тычыцца антрапа-метрычных і апісальных расавых прыкмет дарослага насельніцтва Беларусі, пераважна мужчын. На падставе вынікаў комплексных антрапалагічных даследаванняў, што вяліся на Беларусі з 1958 г., аналізуюцца заканамернасці зменаў фізічнага тыпу ў часе і прасторы пад уплывам умоў асяроддзя. Як адзін з фактараў біялагічнай зменлівасці насельніцтва разглядаюцца гістарычныя працэсы на... Болей »

cover

Вянок бсларускіх танцаў

Чурко Юлія

Мелодыі і кароткія апісанні вядомых, а таксама рэдкіх, якія былі знойдзены ў фальклорных экспедыцыях, беларускіх народных танцаў, карагодаў, полек. Для ўсіх, хто цікавіцца беларускім танцапальным фалькло-рам. Можа быць выкарыстана ў дзіцячых садках, агульнаадукацыйных школах, мастацкай самадзейпасці. Болей »

cover

Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян

Барабанава Л. П., Барташэвіч Г. А., Кабашнікаў К. П. і інш.

Упершыню ў беларускай фалькларыстыцы на шырокім матэрыяле даследуюцца ўзаемасувязі фальклору ўсходніх славян. Аналізуюцца вытокі агульнасці жанравай і вобразнай сістэм песень, сюжэтнага складу і ідэйнай накіраванасці казак і падапняў, характар працэсаў узаемадзеяння. Паказана таксама спецыфіка фальклору ўсходніх славян, уклад кожнага з гэтых народаў у скарбніцу сусветнай культуры. Разлічана на фалькларыстаў, літаратуразнаўцаў, гісторыка... Болей »

cover

Беларуская народная цацка

камплект

Сахута Яўген

Наўрад ці можна сабе ўявіць дзяцінстеа без якіх-небудзь цацак. Забаўляць дзяцей трэба было заўсёды. I не толькі забаўляць, але і развіваць іх уяўленне, фантазію, узбагачаць жыццёвы вопыт. Для гэтага рабілі цацкі, прыдумлялі розныя гульні, забавы, заняткі, звязаныя з паўсядзённым жыццём. Майстравалі цацкі сваімі рукамі ў вольны ад работы час. Выраблялі іх з усяго, што трапляла пад руку: абрэзкаў тканін, трэсак, саломы, гліны і інш. Яшчэ ... Болей »

Першая Папярэдняя [1-4349] Наступная Апошняя

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.