be

Лайкоў Янка

Лайкоў Янка

Лайкоў Янка

Нарадзіўся 10.09.1979 г. у вёсцы Мётча Барысаўскага раёна Менскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 2006 г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў (аддзяленне “літаратурная работа”, спецыяльнасць “тэатральная драматургія”). Скончыў магістратуру філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці “літаратуразнаўства”. Працаваў загачыкам аддзелаў, аглядальнікам рэдакцыі ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” (Менск), у часопісе “Маладосць” (Менск). Цяпер працуе на аўтазаправачнай станцыі, жыве ў г. Барысаў Менскай вобласці.

Выступае з прозай, вершамі, літаратуразнаўчымі артыкуламі, перакладамі. Выдаў 2 зборнікі паэзіі – “Логіка пасткі” (2000, Менск, бібліятэчка часопіса “Маладосць”) і “Вогнепаклоннік” (2003, Менск, выдавецтва “Мастацкая літаратура”). Вершы перакладаліся на ангельскую (анталогія “Poems of liberty”, 2004, перакладчыца Вера Рыч), украінскую (часопіс “Буковиньский журнал”, 2019, перакладчыца Марыя Вайна), польскую (анталогія “Jeszcze zmierzch żarzy”, Уроцлаў, 2021, перакладчык Казімеж Бурнат) мовы.

Займаецца перакладамі паэзіі з украінскай і польскай моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў анталогіі сучаснай паэзіі Заходняй Украіны “На мове душы і сэрца”, (падрыхтавана да друку ў 2019 г.). Пераклаў на беларускую мову творы сучасных украінскіх паэтаў Іны Злівы, Назарыя Несцерука, Віктара Шупера. Перакладаў вершы польскага паэта Казімежа Бурната. У 2019 г. быў удзельнікам міжнароднага паэтычнага фестываю “Бідэнка-фэст” у Ставішчах на Кіеўшчыне.

Аўтар шматлікіх крытычных артыкулаў, прысвечаных сучаснаму літаратурнаму працэсу ў Беларусі. Напісаў і абараніў магістарскую дысертацыю на тэму “Постапакаліптычны сюжэт у сучаснай беларускай прозе”. З дакладам па гэтай тэме выступаў на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які праводзіўся ў 2022 годзе ў Коўна, Літва.

Лайкоў Янка. Выданьні

Увасобленае хараство
pdf

Увасобленае хараство

Сучасны літпрацэс: нататкі чытача
Лайкоў Янка

Сучасны беларускі літаратурны працэс — вельмі размаіты і шматгранны. XXI стагоддзе, падараваўшы чалавецтву амаль неабмежаваныя магчымасці для камунікацыі і значна пашырыўшы інфармацыйныя абсягі, у той жа час істотна звузіла духоўны кругагляд. І не таму, што чытаць сталі менш — наадварот: колькасць тэкстаў... Болей »

Вогнепаклоннік
pdf

Вогнепаклоннік

Вершы
Лайкоў Янка

Здзейсніць немагчымае, прайсці праз спапяляльны жар Паэзіі, ачысціцца ў ім, адбыцца ў Слове – вось чым апантаны лірычны герой Янкі Лайкова. Удумлівы чытач знойдзе ў зборніку ўсё: ад філасофскіх разваг да ўзнёслых і кранальных інтымных вершаў. Традыцыя і наватарства, інтэлектуальнае і містычнае, міфалагічнае... Болей »

Логіка пасткі
pdf

Логіка пасткі

Лірыка
Лайкоў Янка

Па інерцыі мы ўсё яшчэ кажам “малады паэт”, замест таго каб казаць “новы”. Бо няма паэтаў старых і маладых. Ёсць толькі паэты й не паэты. Мяноўна кожны новы паэт прыносіць з сабой свой свет, змушае чытача й прыхільніка глядзець на ўсё ягонымі, паэтавымі вачыма. Янка Лайкоў – паэт сучасны. Ён думае, узрушаецца... Болей »

Краса і сіла

Краса і сіла

Анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя
Скобла Міхась

Анталогія «Краса і сіла» — першая спроба аб'яднаць пад адной вокладкай найлепшыя ўзоры беларускай паэзіі прамінулага XX стагоддзя. У кнігу ўвайшлі творы 358 паэтаў незалежна ад іх палітычных поглядаў і месцажыхарства. Складальнік і выдавецтва спадзяюцца, што сабраныя ў анталогіі радкі спатоляць уласцівую... Болей »

Верш на Свабоду
pdf

Верш на Свабоду


Гэтую кнігу можна чытаць пад музыку — рэкамэндуем Джузэпэ Вэрдзі, арыю з опэры «Набука», — яна гучала на хвалях беларускай «Свабоды» ўвесь 2001 год да апошняга сьнежаньскага вечара: «Ты пяеш — і з табой маё сэрца пяе, о Свабода!..» «Freedom House» — міжнародная арганізацыя «Дом Свабоды» — у 2001 годзе... Болей »

Анталогія маладога верша

Анталогія маладога верша


Гзта кніга пазнаёміць з вершамі маладых беларускіх паэтаў. Многія з іх друкаваліся ў часопісах, газетах, з’яўляюцца аўгарамі паэтычных зборнікаў, кніг. Вершы прасякнуты верай паэтаў у нашу бацькаўшчыну, у шчырае сяброўства і сапраўднае каханне і ў тое светлае, што яшчэ ёсць у нашым жыцці. Для школьнага... Болей »

Літаратурная Беларусь 4 (164) 2020
pdf

Літаратурная Беларусь 4 (164) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

З нагоды 80-годдзя Віктара Апанасавіча Казько (нарадзіўся 23 красавіка 1940 года) друкуем ягоныя спавядальныя ўспаміны пра перажытае і кранальныя роздумы пра будучае, «застэнаграфаваныя» з дакументальнага фільма пра пісьменніка «Знакі лёсу» (кінастудыя «Беларусьфільм», студыя «Летапіс») — і сардэчна... Болей »

Маладосць 5 (678) 2010
pdf

Маладосць 5 (678) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Міжволі згадаўся гэты крылаты радок класіка пасля першай жа вясновай вандроўкі па Міншчыне. Нават ранішнія прымаразкі не развейвалі светлага настрою: усмешлівыя твары людзей, што, нарэшце, дачакаліся вясны, жоўтыя галоўкі нарцысаў ледзь не ў кожным гародчыку, чысціня, упарадкаванасць — насустрач лету... Болей »

Літаратура і мастацтва 51-52 (4236-4237) 2003
pdf

Літаратура і мастацтва 51-52 (4236-4237) 2003

Газета творчай інтэлігенцыі Беларусі

Заснаваная ў 1932 годзе. Выходзіла ў Мінску адзін раз на тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 1957—1970 гадах выдавалася двойчы на тыдзень). У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года. Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ... Болей »

Літаратура і мастацтва 5 (4037) 2000
pdf

Літаратура і мастацтва 5 (4037) 2000

Газета творчай інтэлігенцыі Беларусі

Заснаваная ў 1932 годзе. Выходзіла ў Мінску адзін раз на тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 1957—1970 гадах выдавалася двойчы на тыдзень). У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года. Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org