Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Вера Кандраль (Лазоўская)

Дубавец Сяргей

30 гадоў назад, калі Вера Лазоўская прыйшла ў Беларускую Майстроўню, усё, што яна там пабачыла й пачула, здалося ёй іншай рэальнасьцю. У адрозьненьне ад школы, інстытуту і ўсяго жыцьця па-за Майстроўняй, тут маладыя людзі, раўналеткі Веры, гаварылі па-беларуску і пра тое, пра што не гаварылася больш нідзе, а галоўнае – яны сьпявалі. І вочы ў іх сьвяціліся натхнёна. Вера яшчэ ня ведала, што “іншая рэальнасьць” на толькі для яе, але і для... Болей »

cover

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Мікола Сасноўскі

Дубавец Сяргей

Першая ў паваеннай гісторыі нефармальная грамадзкая арганізацыя Беларуская Майстроўня ўзьнікла трыццаць гадоў таму ў менскім студэнцкім асяродзьдзі. Але пачынальнікамі яе былі ня толькі студэнты-учорашнія школьнікі. Майстроўскія хлопцы цераз аднаго ўжо адслужылі войска й мелі досьвед заводзкае працы. Быў сярод пачынальнікаў і Мікола Сасноўскі, які з тых часоў і да сёньня працуе рабочым на менскім Мотавелазаводзе.

<ifr... Болей »

cover

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Таня Лясьніцкая (Лаўрыновіч)

Дубавец Сяргей

Выйшаўшы каляднай працэсіяй на Цэнтральную плошчу ў Менску ў сьнежні 1980 году, Беларуская Майстроўня паклала пачатак грамадзкаму руху, які празь дзесяць гадоў прывядзе да незалежнасьці краіны. Той першы безаглядны вычын студэнцкае грамады з вышыні часу бачыцца калядным цудам, бо паклікала моладзь на пляц не чыясьці сплянаваная задума і не спантанная ідэя іхнае карпарацыі, а штосьці нашмат большае, можа быць, сама беларуская спракаветна... Болей »

cover

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Міхал Анемпадыстаў

Дубавец Сяргей

Калі Міхал Анемпадыстаў прыйшоў у Беларускую Майстроўню, гэта быў апошні год яе існаваньня. Праіснавала яна ўсяго тры гады, але ўжо мела сваю гісторыю, ужо нехта яе пакінуў, а нехта толькі прыходзіў, галоўным чынам тыя, каму гэтых пары гадоў не хапала да веку, каб зьявіцца тут на самым пачатку, у 1980-м. Але колькасьць наведнікаў расла на вачах. Зьбіраліся тады ўжо не на філфаку, а ў Палацы прафсаюзаў. Сьпеўкі праводзіла не Ларыса Сімак... Болей »

cover

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ірына Марачкіна (Крук)

Дубавец Сяргей

Трыццаць гадоў таму разам з Майстроўняй у беларускае адраджэньне прыйшла і практыка перайманьня назваў у папярэднікаў. Калі партыя, дык Грамада, калі газэта, дык “Наша Ніва”... Зрэшты, і ўсю культурніцкую дзейнасьцю называлі па-колішняму – адраджэньнем. Нічога дзіўнага ў гэтым не было, бо Майстроўня мусіла дысэнт ператварыць у рух, вынесьці нацыянальную ідэю на людзі і, натуральна, самапрэзэнтавацца. Ад нелегальнай суполкі ці імпрэзы та... Болей »

cover

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ігар Марачкін

Дубавец Сяргей

Ігар Марачкін кажа, што трыццаць гадоў таму ў Беларускую Майстроўню яго прывёў бацька. А я думаю – не яго аднаго. У пэўным сэнсе мастак Аляксей Марачкін для ўсёй Майстроўні быў бацькам. Ня толькі таму, што даваў нэафітам чытаць “Адвечным Шляхам” Абдзіраловіча. Найперш таму, што ўвасабляў адказнага ў гэтай з усіх бакоў беспрэцэдэнтнай справе.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https:... Болей »

cover

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Аліна Барысевіч (Садоўская)

Дубавец Сяргей

Калі зноў заходзіць гаворка пра асаблівы беларускі шлях, не такі, як у іншых нацыяў, а таму ўдалы ці гаротны (хто як лічыць), я прапаную суразмоўцам разам засьпяваць народную песьню. “Пры чым тут што? -- усклікваюць яны. -- Мы гаворым пра сур’ёзныя рэчы!.. Ды й ня ўмеем мы ноты браць... І што пра нас падумаюць навокал?..” Словам, прычынаў адмовіцца так шмат, што настаяць нескладана. І калі нарэшце галасы выстройваюцца ў супольны сьпеў, ... Болей »

cover

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Андрэй Ясінскі

Дубавец Сяргей

Напэўна ж тыя, хто сабраўся ў Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму, не ўсьведамлялі напоўніцу, што закладаюць такім чынам пачатак публічнага руху, які некалі прывядзе да зьдзяйсьненьня самых неверагодных іхных мараў. Адчувалі толькі, што патрапілі ў тую кропку, дзе дзеецца штосьці вялікае, можа быць, сама гісторыя. Нейкай задняй думкай яны, выгадаваныя на ідэёмах савецкай прапаганды, разумелі, што вольна ці міжвольна ідуць у змаган... Болей »

cover

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ларыса Сімаковіч

Дубавец Сяргей

Трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні да Ларысы Сімаковіч ставіліся як да цудатворыцы. Вось вам сабраліся людзі з вуліцы, у многіх мядзьведзь па вушах патаптаўся, а яна робіць зь іх сапраўдны хор! Народныя песьні ў яе апрацоўцы пачыналі гучаць такімі гукамі, якіх мы проста ня чулі. Уражаньне ўзмацнялася тым, што гукі гэтыя сыходзілі ад нас саміх.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" ... Болей »

cover

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Міклашэвічы

Дубавец Сяргей

Ігар Міклашэвіч і Рыта Гвозьдзік пазнаёміліся трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні. Пазнаёміліся й стварылі сям’ю. Сёньня Ігар – доктар навук, прафэсар, загадчык лябараторыі ў Тэхнічным унівэрсытэце, а да ўсяго яшчэ й пісьменьнік, і аматар горных падарожжаў. Рыта – запатрабаваны архітэктар. Маюць сына Стаха, які стаў мэнэджэрам, і дачку Яважыну – дызайнэра моды, заваёўніцу гран-пры розных фэшн-фэстываляў.

<ifra... Болей »

Першая Папярэдняя [2-3738] Наступная Апошняя

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.