Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Матэматычны фальклор

Пачатковыя матэматычныя ўяўленні і навыкі сродкамі народнай педагогікі

Лозка Алесь

У сваім дапаможніку Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі, правераныя дзесяцігоддзямі: лічылкі, калыханкі, дражнілкі, песенькі, жарты, казкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы, фраземы, загадк... Болей »

cover

Руска-беларускі фізічны слоўнік

Самайлюкевіч Уладзімір, Пазняк Уладзімір, Сабалеўскі Аляксандр

Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі, тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі. Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў. Болей »

cover

Цалкам зразумелая трыганаметрыя

Навучальны дапаможнік для старшакласнікаў

Булавацкі Міхась

Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў для шырокаахопнага разумення і запамінання, у форме разнастайных практыкаванняў з парадамі па іх выкананні для трэнажу ў выкарыстанні... Болей »

cover

Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе

зборнік артыкудаў настаўнікаў

Мэта праграмы „Настаўнік. Школа. Грамадства” вельмі простая: зрабіць беларускую адукацыю сучаснай, прэстыжнай, канкурэнтназдольнай. Сучаснасць школы немагчыма ўявіць без прагрэсіўных методык, дэмакратычных адносінаў і еўрапейскай арыентацыі. Праца ў межах праграмы пачалася ў 1999 годзе з высвятлення патрэбаў педагогаў якія бесперапынна імкнуліся да ўдасканалення сваёй прафесійнай дзейнасці, ўдзельнічалі ў грамадскай працы: вялі гурткі, ... Болей »

cover

Cупраца настаўнікаў і бацькоў у выхаванні і н...

Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці

Школа ёсць, ці прынамсі мусіць быць, месцам, дзе фармуецца асабовасць чалавека, у тым ліку і як грамадзяніна, гатовага браць на сябе адказнасць за сваё асяроддзе. Гэтае фармаванне асабовасці рэалізуецца ў межах, вызначаных праграмай адукацыйных дзеянняў, але яшчэ ў большай ступені ў спосабах наладжвання стасункаў трох груп, якія ствараюць школьную супольнасць: вучняў, настаўнікаў, бацькоў. Прынцыповую ролю ў фармаванні гэтых стасункаў а... Болей »

cover

Права на кожны дзень

Уводзіны ў права: мэтадычны дапаможнік

Клімчук Наталля, Кузьмініч Ігар, Пісаркова Юліана, Салей Сяргей, Хацук Павел

Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса. Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці. Пасл... Болей »

cover

Права на кожны дзень

Уводзіны ў права: падручнік

Клімчук Наталля, Кузьмініч Ігар, Пісаркова Юліана, Салей Сяргей, Хацук Павел

Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса. Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці. Пасл... Болей »

cover

Настаўніцкія інавацыі

мэтадычны бюлетэнь для настаўнікаў

У кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у вольны час у школе, пазакласнай дзейнасці, на уроках і семінарах, у вандроўках. Кніга адрасаваныя настаўнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных усатоў, трэнерам, якія працуюць у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі дарослых, студэнтам, бацькам, а таксама тым, хто любіць забавы. Болей »

cover

Третий сектор в Беларуси

проблемы становления и развития

Кузьменкова Татьяна

Результаты и проблемы переходного времени, состояние дел в экономической, социальной и политической сферах общества отражены в многочисленных аналитических материалах. Реалистичное, хотя и противоречивое, отношение к указанным преобразованиям формируется и у основных социальных групп белорусского общества. В общественном мнении происходит не только активное переосмысление итогов и перспектив социально-экономических и политических преобр... Болей »

cover

Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках бе...

Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў

Жуковіч Мікола

Дапаможнік пазнаёміць настаўніка з асаблівасцямі і методыкай канструявання і правядзення нетрадыцыйных па форме заняткаў, фарміравання ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстання асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій. Рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока. Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі»... Болей »

Першая Папярэдняя [4049-4120] Наступная Апошняя

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.