Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Авантурнік Сімпліцысімус

фон Грымэльсгаўзэн Ганс Якаб Крыстофэль

[…] Найважнейшай заваёвай нямецкай культуры ХVII стагоддзя стала стварэнне нацыянальнай раманнай формы, і гонар гэты выпаў на долю Ганса Якаба Крыстофа (Крыстофэля) фон Грымэльсгаўзэна (каля 1622 – 1676), творчасць якога стала вынікам горкага вопыту Трыццацігадовай вайны… Як лірыка Грыфіуса назаўжды стала адной з вяршынь паэзіі барока, так раман Грымэльсгаўзэна – несумненная вяршыня прозы барока, яго найбольш яскравы ўзор. І, бадай што,... Болей »

cover

Veni creator spiritus…

Вершы

Вэрфэль Франц

Франц Вэрфэль (1890 – 1945) нарадзіўся ў Празе ў сям’і камерсанта. Вучыўся ў Ляйпцыгу, Мюнхене, Гамбургу. Разам з В. Газэнклеверам і К. Пінтусам выдаваў альманах “Der jüngste Tag“ (“Найноўшы дзень”, 1913 -- 1921), які адыграў вялікую ролю ў развіцці літаратуры 1910-х гг. У 1915 – 1917 гг. служыў у аўстрыйскай арміі. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1918 года. У 20-я гады шмат падарожнічаў. У 20-30-я гады Франц Вэрфель належыц... Болей »

cover

Толькі на радзіме я чужы

Вершы

Крамэр Тэадар

Тэадар Крамэр (Theodor Kramer) нарадзіўся 1 студзеня 1897 года ў ніжнеаўстрыйскім гарадку Нідэрголабруне ў сям’і лекара. У 1915 г. адпраўлены на ўсходні фронт, быў цяжка паранены. У 1921 г. пакінуў юрыдычны факультэт Венскага універсітэта, працаваў у кнігагандлі, маляром, бадзяжнічаў. З выхадам у свет першага зборніка лірыкі “Тайнапіс уркаў” (“Die Gaunerzinke”, 1929) да яго прыходзіць слава. У 20-30-я гады быў вельмі папулярным лірыкам.... Болей »

cover

Тры песні

Фогельвайдэ Вальтэр фон дэр

Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ (Walter von der Vogelweide; каля 1170 – каля 1230), сярэдневяковы нямецка-аўстрыйскі паэт-мінэзінгер, родам з Вены; самы знакаміты прадстаўнік сярэдневерхненямецкай літаратуры; незаможны вандроўны рыцар. Выйшаўшы далёка за межы прыдворнай паэзіі, ствараў пейзажную і любоўную лірыку, глыбіня пранікнення ў якую ды яркая вобразнасць і мова якое пасля яшчэ доўгі час была недасягальная для іншых паэтаў Германіі і ... Болей »

cover

Юстыцыя

Дзюрэнмат Фрыдрых

Я пачаў пісаць “Юстыцыю” ў 1957 годзе і разлічваў закончыць раман за некалькі месяцаў. Але тут умяшалася іншая праца – “Франк V”, а “Юстыцыя” засталася ляжаць. Далейшыя спробы вярнуцца да рамана закончылася няўдачай, апошні раз – у 1980 годзе; ён павінен быў стаць трыццатым томам збору маіх твораў. Але выпала няўдача: спрабуючы прадоўжыць дзеянне, я ніяк не мог успомніць, як яно ў мяне было задумана. Увесну 1985 года Даніэль Кіль прапан... Болей »

cover

Аварыя

Дзюрэнмат Фрыдрых

Фрыдрых Дзюрэнмат (Friedrich Dürrenmatt, 1921 – 1997), швейцарскі драматург, белетрыст і эсэіст, нарадзіўся ў Кональфінгене, кантон Берн, у сям’і пратэстанцкага святара. Вывучаў у Берне і Цюрыху тэалогію, філасофію, прыродазнаўчыя навукі, мастацтва і літаратуру. З 1952 г. – вольны літаратар. У 1959 г. атрымаў шылераўскую прэмію горада Мангайма, за якою паследавалі іншыя ганаровыя прызнанні на радзіме і за мяжой. З 1969 г. з невялікімі п... Болей »

cover

Розныя тэксты

Гесэ Герман

Герман Гесэ (1877 – 1962) Швейцарскі пісьменнік. Пісаў на нямецкай мове. Праблема сцвярджэння творчай асобы ў дэгуманізаваным свеце ў раманах «Дэміян» (1919), «Стэпавы воўк» (1927). Раман-утопія «Гульня шкляных перлаў» (1943; у бел. перакладзе В. Сёмухі – 1992) – інтэлектуальна-іранічнае выкрыццё бясплённасці сыходу мастака ад жыцця ў свет эстэтызаваных каштоўнасцяў. Нобелеўская прэмія (1946). Болей »

cover

Лірыка

1836 - 1837

Маркс Карл

Так, гэта Карл Маркс. Той самы. Якога ўсе ведаюць… Але, мабыць, далёка не ўсе ведаюць, што яму было і 18, што ён быў малады, закаханы, а значыцца -- пісаў вершы, на што пазней ужо не ставала часу, а, можа, і натхнення на «этих глупостев»… А пакуль што перад намі ў сонме анёлаў, дэманаў, у блакітным звоне, сярод традыцыйных вобразаў найрэальнейшае – зямное каханне дваіх людзей і словы, якімі пра гэта каханне сказана, часам наіўныя, часам... Болей »

cover

Польскія кветкі

Тувім Юльян

Перад вамі паэтычныя кветкі, сабраныя Юльянам Тувімам (1894 -- 1953) на палях і лугах, у лясах і садах Польшчы. Гарманічна складзеныя ў букеты, аздобленыя талентам, перавязаныя працавітымі рукамі, яны даюць нам яркі вобраз Польшчы, шырокую карціну жыцця краіны ў першыя чатыры дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя з усімі яе спрадвечнымі і часовымі праблемамі. Дарагі сэрцу вобраз радзімы, калі “яна – ў табе! Крывінкай кожнай!”, узмоцнены боле... Болей »

cover

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/46 (2688)

Як выключэнне чатыры, а не як дасюль тры асобы былі сёлета, ужо восьмы раз, удастоены ўзнагароды маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюджвання і захоўвання здабыткаў культуры. Сярод лаўрэатаў апынуліся сусветнавядомы мастак з Валіл Лявон Тарасэвіч ды дырэктар Гайнаўскіх дзён царкоўнай музыкі а. Міхал Негярэвіч. Дзень да Свята незалежнасці ўрачыстасць у беластоцкім Падляшскім музеі сабрала тлумы. Маршалкоў... Болей »

Першая Папярэдняя [4120-4187] Наступная Апошняя

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.