be
pdf

Наша слова.pdf 121 / 2024

На чарговай 26-й Міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг "Адпачынак-2024", якая размясцілася ў культурна-спартыўным комплексе "Менск-Арэна" прынялі ўдзел арганізацыі з Лідскага рэгіёна, якія рэалізоўваць прадукты і паслугі на беларускім рынку ў сферы турызму і адпачынку. На пляцоўцы разам з іншымі прадстаўнікамі з 118 раёнаў нашай краіны прынялі ўдзел і супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея і яго аб'ектаў Лідскага замка і Дома Валянціна Таўлая. На пляцоўцы павільёна супрацоўнікі музея прадставілі анімацыйную праграму "Прысвячэнне ў рыцары". Прапанавалі зрабіць фота ў рыцарскіх даспехах, прыехаць на Лідчыну і наведаць парліну нашага горада Лідскі замак. Былі наладжаны сувязі з іншымі турыстычнымі арганізацыямі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Лідскі раён у другі дзень выставы праводзіў дэгустацыі, віктарыны, анімацыі і розыгрышы. Лідзяне прадставілі тут культурныя і творчыя разыначкі рэгіёна, здраўніцы (ЦРБ, "Амедыс" і "Вясёлка"), аб'екты экатурызму (Парк "Гарні"), а таксама кулінарныя фішкі - мёд, квас, індычку.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Дата выхаду: Ліда
  • Рэдактар: 2024-04-24
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org