Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

544

Publication Place: Нью-Ёрк

Publication Date: 2008-05

Editor: Клакоцкі Марат

Publisher: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Book Collection:

Supplementary Data: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Беларускі Цэнтар у штаце Канзас Угорадзе Ўінфільдзе, штат Канзас, 19 красавіка пры Саўт-Ўэстэрн каледжы адкрыўся Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў (Center for Belarusian Studies, Southwestern Colege, Winfield, KS) Напярэдадні ўніврсытэт наведалі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла і былы Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч. У гонар гэтай падзеі над каледжам былі ўзьнятыя бел-чырвона-белы сьцяг, а таксама сьцягі ЗША, Канады і краінаў Эўразьвязу. Цырымонія прэзэнтацыі Цэнтру адбылася ў Ўічыце. Ініцыятар стварэньня Цэнтру, першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц, выканаўчыя судырэктары прафэсары Марыя Паўліна Сурвілла і Андру Шэпард акрэсьлілі галоўныя мэты новай арганізвацыі – стажыроўка беларускіх навукоўцаў у ЗША, дапамога амэрыканскім навукоўцам у вывучэньні гісторыі і сучаснасьці Беларусі, кнігавыдавецкая дзейнасьць. У дыскусіі бралі ўдзел Івонка Сурвілла, Алла Орса-Романо, Алеся Кіпель, Сяргей Навумчык, Вячка Станкевіч ды іншыя. Пры Цэнтры ствараецца бібліятэка, куды ўжо перададзеныя кнігі д-рам Вітаўтам Кіпелем і беларускай службай Радыё Свабода. Зь лекцыяй пра мінулае і сучасную сытуацыю ў Беларусі перад выкладчыкамі і студэнтамі ўнівэрсытэту выступіў былы Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня Станіслаў Шушкевіч.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.