Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

545

Publication Place: Нью-Ёрк

Publication Date: 2008-06

Editor: Клакоцкі Марат

Publisher: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Book Collection:

Supplementary Data: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Хіратонія новага япіскапа Адбылася даўгачаканая на эміграцыі падзея – хіратонія новага япіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Ім стаў япіскап Сьвятаслаў. Пасьля сьмерці Першагерарха БАПЦ Мітрапаліта Ізяслава (26 лістапада 2007 году), БАПЦ асірацела, і яе апекуном быў архіяпіскап Уманьскі і Дэтройтаўскі ЎАПЦ Аляксандар. 11 травеня 2008 году герархамі Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў ЗША архіяпіскапам Аляксандрам і япіскапам Тэхаскім і Г’юстанскім Макарыосам, з удзелам япіскапа Барыспальскага Пасія (УПЦ Кіеўскі Патрыярхат) хіратанізавалі япіскапа Сьвятаслава на япіскапа Наваградзкага і ПаўночнаАмэрыканскага БАПЦ за Боскаю літургіей у катэдральным саборы сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Нью-Ёрку. На гэты-ж дзень прыпадала парафіяльнае сьвята сабору. Архіяпіскап Аляксандар у сваім віншаваньні япіскапу Сьвятаславу даў добрыя парады, выказаў пажаданьні, дзе ён нагадаў: “Дзень 11 траўня 2008 году ёсьць не падвоенае сьвята, а патроенае, ад гэтага дня – пачатак новага адраджэньня БАПЦ”.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.