Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Полацкі музейны штогоднік

зборнік навуковых артыкулаў за 2010 г.

Месца выхаду: Полацк

Дата выхаду: 2011

Рэдактар: уклад. Т.А. Джумантаева, А.У. Шумовіч, Т.Р. Смірнова

Памеры: 284 с.: іл., 21 см

Кнігазбор:

УДК: 069(476.5)+97(476.5)(082)

Сярод шматлікіх галін гуманітарных ведаў і відаў сацыякультурнай практыкі пытанні захавання і выкарыстання культурнай спадчыны займаюць сёння асаблівае месца. Ад паспяховай дзейнасці па іх вырашэнні залежыць сама магчымасць забеспячэння сувязі часоў у развіцці грамадства. Апошнімі гадамі да праблем культурнай спадчыны звяртаюцца філосафы, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, літаратары, культуролагі, музеязнаўцы. Інтарэс вучоных і практыкаў абумоўлены складваннем сістэмных уяўленняў аб грамадстве і навакольным свеце, пранікненнем экалагічнай канцэпцыі ў шырокія пласты культуры, што ў сваю чаргу прывяло да перамен у разуменні культурнай спадчыны і яе ролі ў развіцці грамадства, да ссоўвання акцэнтаў вывучэння культурнай спадчыны ў бок распрацоўкі спосабаў яе «культурнага ажыўлення».

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.