be
pdf

Ніва 2008/18 (2712)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Хто адышоў, ды нас не пакінуў — яны. Засталіся іх словы. Словы — якія мелі ўвекавечыць перш за ўсё ўсіх нас тут, на сваёй зямлі. Хоць бывалі яны, тыя словы, запісам няўпэўненасці і трывог аўтара — паэта, празаіка, „белавежца”, які, хацеўшы паказаць шлях, мог і памыліцца, і аступіцца, і заблукаць. Бывала, што быў вельмі самотны, хоць за ім стаяў народ, і кніжку яны мелі, — і ён, і той народ, які часта ды лёгка забываўся або і намерана станавіўся няродным, чужым, а нават варожым, далёкім, калі нават акружаў паэта з усіх бакоў. Міхась Шаховіч (1953-2000) напісаў: Усіх нас калісьці згэтуль вецер адкіне. Важна б — застаўся след у каляіне, і травы шапталі б успаміны ў даліне, і чырвані спелай не ўкралі б у каліны, і спевы плылі б аб прышласці нашай... І словы з ягонага верша з апошняй кнігі, выдадзенай пры яго жыцці (хоць ужо першая мела загаловак „Прамінанне”) апынуліся на надмагільным помніку на гарадскім могільніку ў Беластоку на магіле паэта, які ў нестарыя гады пакінуў Бацькаўшчыну. Асаблівы сум агортвае сяброў і калег, калі адыходзіць творчы чалавек у разгары сіл, шчыры прапаведнік ідэй, які не да канца яшчэ выявіў сваю патэнцыю і шмат мог бы яшчэ зрабіць не толькі для самых блізкіх асоб. Праз няпоўны год зусім недалёка ад магілкі сакоўскага Міхася, на копчыку жоўтага пяску леглі вянкі, сярод якіх красаваўся адзін з вершам па-беларуску — Валодзі Дарашкевіча (1941-2001) родам з Меляшкоў (...) (М. Лукша, У сузор’і тых, хто адышоў..., фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-05-04
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org