Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2008/05 (2699)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2008-02-03

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор:

Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва

Правесці сустрэчы з прадстаўнікамі кожнай арганізацыі нацыянальных меншасцей падляшскага рэгіёна ды склікаць раду, вырашаючую праблемы — гэтага хочуць новы ўпаўнаважаны падляшскага ваяводы па cправах нацыянальных і этнічных меншаcцей Мацей Тэфэльскі і сам ваявода Мацей Жыўна. За апошнія больш за два гады пасада ўпаўнаважанага па справах нацыянальных і этнічных меншасцей пры падляшскім ваяводзе (у час знаходжання пры ўладзе ваяводы, а сённяшняга сенатара ПіС, Багдана Пашкоўскага) была вакантнай, хоць адпаведныя ўказанні Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі патрабавалі назначэння. У той час прадстаўнікі меншасных арганізацый Падляшша маглі толькі скардзіцца на форуме супольнай камісіі ўрада і гэтых арганізацый. Апошнім упаўнаважаным быў шматгадовы працаўнік аддзела прэсавай службы Гарадской управы г. Беластока Лешак Калеснік. Перастаў ён быць на гэтай пасадзе з грукатам пасля таго, як ад імя свайго тагачаснага начальніка — першага ваяводы ад ПіС Яна Дабжынскага (цяпер ужо сенатара) — „намаўляў” прадстаўнікоў меншасных арганізацый падтрымаць свайго шэфа, якому ведамства ўнутраных спраў і адміністрацыі прад’явіла вотум недаверу. Папярэднікам Лешка Калесніка, у час кіравання СЛД, быў Марэк Лібэрадзкі, якога цяперашні ваявода з 1 студзеня назначыў сваім упаўнаважаным па справах няўрадавых арганізацый. Дарэчы, меншасныя арганізацыі фармальна, у адпаведнасці са статутамі, якраз з’яўляюцца (...)

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.