Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

04/2008

Дата выхаду: 2008-01-31

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор:

Дадатковая даведка: http://svabodaby.net/

Магіла Каліноўскага – Гара Гедыміна 2 лютага – 170 гадоў з дня нараджэння героя У п’есе Ўладзіміра Караткевіча “Кастусь Каліноўскі” галоўны герой кажа генерал-губернатару Мураўёву крылатыя словы: “Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Караткевіч ведаў, што Каліноўскі пахаваны на гары Гедыміна ў Вільні. Сапраўды, большае вышыні для магілы ў нашых краях не прыдумаеш. Але дакладнага месца пахавання славутага паўстанца Караткевіч не знайшоў. І сёння на магіле героя няма ані знаку. Між тым, яшчэ да мінулай вайны гэтае месца прыцягвала да сябе паломнікаў, тут стаяў помнік, былі абсталяваныя сцяжыны для шпацыру і нават фантанчык з пітной вадой... А пачалася гэтая гісторыя ўзімку 1864 году. 26-гадовы кіраўнік паўстання за незалежнасць Кастусь Каліноўскі быў схоплены расійскімі вайскоўцамі на канспіратыўнай кватэры на вуліцы Святога Яна ў тагачаснай сталіцы нашага краю Вільні. Адсюль яго пераправілі ў Дамініканскія муры - у кляштар, які быў пераабсталяваны пад турму. Экзекуцыя адбылася на Лукішскай плошчы 10 сакавіка. Шыбеніца, на якой павесілі героя, стаяла паміж будынкамі ўчорашняга КГБ (сёння тут музей генацыду) і Кансерваторыі.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.