Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Выспа

Лукша Міра

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 1994

Рэдактар: Ахроменка Уладзіслаў

Рэдакцыйная калегія: Карэктар Луба Віталь; Тэхнічны рэдактар Максімюк Аляксандар; Камп’ютарны набор Палоцкая Яўгенія;

Выдавец: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

Памеры: 100с., 17см

Copyright © 1994 by Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва

Кнігазбор:

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1611], [1174]; MiOKB — [1899], [1900], [1901], [1902], [1903], [3094], [3506]

Дадатковая даведка: Нумарацыя старонак у файлах PDF можа не адпавядаць нумарыцыі старонак у друкаванай вэрсіі. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праграмнай Рады Тыднёвіка Ніва

Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца несмяротнай. Просты вясковы побыт, апісаны аўтаркай, стварае настальгічны настрой, бо відавочна тое, што губляем, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі. Апавяданні сумныя, настальгічныя, змушаюць да роздумаў, назіранняў, высноваў. Лёсы простых людзей, іх нескладаныя патрэбы, іх глыбокія перажыванні. Кожны па-свойму вядзе лінію жыцця, мае свае ўзлёты і падзенні, але ніхто ніколі не вінаваціць іншых у сваіх праблемах. Кожную паразу ўспрымаюць як неабходнае, наканаванае, непазбежнае. Аўтарка адкрывае лёсы сваіх герояў, не прабуючы іх ацаніць, не крытыкуючы, не стараючыся ўпрыгожыць або палепшыць. Героі, насамрэч, рэальныя постаці рэальга жыцця, падгледжаныя ў рэальных мясцінах пушчанскай зямлі.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.