Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Свабода (Тут і цяпер)

17/2006

Дата выхаду: 2006-08-24

Рэдактар: Уласаў А.

Кнігазбор:

Дадатковая даведка: http://vilnia.com

Столькі новых даражэзных “мерсаў” і “лексусаў”, колькі ездзіць сёння пад беларускімі нумарамі па вуліцах сацыялістычнага Мінска, вы не пабачыце ані ў буржуазнай Варшаве, ані ў капіталістычных Рызе і Вільні. Капіталісты - людзі рацыянальныя, яны ведаюць, што ўкладаць у аўтамабіль больш за $30 тысяч - гэта ўжо “панты”, грошы, выкінутыя на вецер дзеля пустога шыку. Гэта як унітаз з золата. Але гаворка пра іншае: адкуль у сённяшняй небагатай Беларусі столькі “панцёраў”, што красуюцца на сталічным праспекце ў “тачках” ад $100 тысяч і вышэй? Афіцыйнай катэгорыі грамадзян з такім узроўнем даходаў у нас няма. Бо прызнанне такой катэгорыі супярэчыла б асновам дзяржаўнай ідэалогіі “рынкавага сацыялізму”. Нажыць сабе новага “лексуса”, працуючы на заводзе ці на жніве, у школе ці міністэрстве, у прыватным бізнесе проста немагчыма. Але гэта афіцыйна. А неафіцыйна такая катэгорыя ёсць, што якраз і пацвярджаецца...

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.