Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Беларусь далетапісная

Гістарычныя нарысы

Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Выдавец: Літаратура і Мастацтва

Памеры: 224 с., 21см

ISBN: 978-985-6720-9

Copyright © 2010 by Масляніцына І., Багадзяж М.

Кнігазбор:

УДК: 94(476)

Аднойчы ў прыватнай размове аўтарам гэтай кнігі давялося пачуць выказванне: «У той час, калі цывілізаваная Еўропа ўзводзіла гарады i хадзіла ў крыжовыя паходы вызваляць Труну Гасподнюю, нашы продкі апраналіся ў звярыныя шкуры i высвятлялі паміж сабою стасункі пасродкам дубіны». Было вельмі крыўдна, i не столькі за беспадстаўна абражаных продкаў, колькі за нашчадкаў, якія робяць сёння гэткія заявы, цалкам ўпэўненыя ў ix праўдзівасці. I сапраўды, якія высновы прыходзяць на розум чалавеку, які сёння звернецца за ведамі пра мінулае свайго народа — любога з трох усходнеславянскіх — да падручніка гісторыі, гістарычнай энцыклапедыі, даведніка? Што гісторыя ўсходніх славян пачалася ў IX стагоддзі з легендарнага закліка трох братоў-варагаў Рурыка, Сінявуса i Трувора «правіць Руссю» з нагоды таго, што «зямля ў нас багатая, парадку толькі няма». Што ж было да ix прыходу? У неспрактыкаванага чытача ствараецца ўражанне, што нічога істотнага. Жылі, маўляў, продкі плямёнамі, кіравалі імі старэйшыя ў родзе альбо веча. Да IX стагоддзя пабудавалі некалькі гарадоў. Іншы раз сварыліся плямёны адно з адным, а то аб'ядноўваліся, каб адбіць напад іншых. Але ні выдатных асоб, ні вартых падзей быццам бы i не было.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.