Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

14 (528) 2017

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017-04-14

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2017 by Новы Час

Кнігазбор:

У справе затрыманых былых чальцоў «Белага легіёну» і маладафронтаўцаў — новы паварот. Раней, як вядома, яны падазраваліся ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Зараз ім прад’яўляецца новы артыкул Крымінальнага кодэкса — «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання». Даведаліся мы пра гэта дзякуючы афіцыйнай прэсе: артыкул быў апублікаваны ў «СБ. Беларусь сегодня». Орган Адміністрацыі прэзідэнта адзначае, што абвінавачванне па такім артыкуле высоўваецца ў Беларусі ўпершыню. Газета таксама паведамляе, што па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзяць 35 чалавек. 17-ці з іх выставілі абвінавачанне, яны арыштаваныя. Яшчэ 18 чалавек знаходзяцца ў статусе падазраваных. Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання» інкрымінуецца 20 асобам з ліку гэтых 35-ці.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.