Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Вольная студыя

Валянціна Твардоўская: За Быкава бацька ўзышоў на вогнішча

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2017-05-08

Рэдактар: Скобла Міхась

Выдавец: Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя

Памеры: 00:15:00

Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода

Кнігазбор:

У Маскве выйшаў у сьвет “Навамірскі дзёньнік” Аляксандра Твардоўскага. У ім – гісторыя змаганьня за быкаўскія аповесьці, успаміны пра раскулачанага бацьку, магілёўскага беларуса. Госьцяй перадачы – дачка паэта гісторык Валянціна Твардоўская, якая падрыхтавала дзёньнік да друку. — Чытаюць цяпер мала, і нікому, на мой погляд, сёньня не па сілах даць па-сапраўднаму абʼёмны аналіз гэтай працы за дзесяць гадоў. І якіх гадоў! Знакавага дзесяцігодзьдзя, што ўвайшло ў гісторыю як шасьцідзесятыя. Калі пачалася перабудова, старонкі часопісаў былі запоўненыя выкрывальніцкімі тэкстамі. Хацелася перачакаць, каб гэтая пена трошкі ўляглася.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.