Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

8 (618) 2017

Месца выхаду: Нью Ёрк

Дата выхаду: 2017-08

Copyright © 2017 by Весткі й Паведамленьні

Кнігазбор:

Унядзелю, 16 ліпеня 2017 года, на Мангэтане адбыўся чарговы, гэтым разам ужо 59-ы, Марш Паняволеных Народаў. Гэтая імпрэза адбываецца штогод у рамках Тыдню Паняволеных Народаў. Пачынаючы з 1959 года, згодна з адмысловым урадавым законам, які быў падпісаны прэзыдэнтам Дўайтам Д. Айзэнгаўэрам, Тыдзень Паняволеных Народаў нагадвае пра тое, што правы і свабоды для шмат каго ў сьвеце ёсьць не штодзённая рэчаіснасьць, а далёкая мара і мэта змаганьня. У свой час Тыдзень Паняволеных Народаў даў пляцоўку ўцекачам ад камуністычнай тыраніі з Усходняй Эўропы, у тым ліку і беларусам, для пратэсту супраць расейскага камунізму, за супрацьстаяньне таталітарнаму паняволеньню ўсё новых народаў, якое адбывалася ў 1960-я і 1970-я гады, пераважна ў Азіі й Афрыцы.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.