Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Фірма

Андрасюк Міхась

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2000

Рэдактар: Яновіч Сакрат

Рэдакцыйная калегія: Карэктар Паўлава Ліна; Тэхнічны рэдактар Бельскі Павел; На вокладцы Ben Shahn, The Red Stairway (фрагмент);

Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга трыццаць другая

Памеры: 89 с., іл., 21 см

ISBN: 83-85918-24-8

Copyright © by Michał Androsiuk

Кнігазбор:

Інвэнтарныя нумары: BTH — [721]; MiOKB — [6491], [6492]

УДК: 821.161.3-3=161.3

Дадатковая даведка: Publikacja wydana dzięki pomocy finansowej Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś i Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego

“Фірма” – першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам – Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў – горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы апавяданняў спісаны з натуры. Смяшлівыя і сур’ёзныя, самотныя і раскаваныя, узнёслыя і заземленыя, непасрэдныя і засяроджаныя – усе яны блізкія і дарагія пісьменніку, які сустракаецца з імі штодзённа і ведае, чым яны жывуць, аб чым мараць і ў што вераць. Аўтар не кідае сваіх герояў на подзьвігі, яны не выконваюць звышмагчымых дзеянняў, яны проста жывуць, а аўтар дакладна і ўдумліва заглядае ў іхныя душы і раскрывае перад чытачом нутро звыклага сярэднестатыстычнага гайнавяніна, або проста жыхара правінцыйнага мястэчка. Счытвае іх думкі і агучвае на старонках кнігі, прасякнутай добрым гумарам, уласцівым аўтару. (Н.Г.)

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.