Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Мае беларусы

Сустрэчы-ростані. Допісы. Прысвячэнні

Каўка Аляксей

Publication Place: Масква

Publication Date: 2013

Publisher: ПКЦ Альтекс

ISBN: 978-5-93121-342-2

Copyright © 2013 by Аляксей Каўка

Book Collection:

UDC: 821.161.3-322.6Каўка

Supplementary Data: Памяці Ганны Маркаўны Атрашэўскай (Каўка)

Шаноўны чытач, Перад Табою кніга пра Беларусь, беларусаў, як іх убачыў, зразумеў і адчуў сэрцам Аляксей Каўка – руплівы працаўнік на ніве беларушчыны, чалавек цікавага лёсу, якому ў канцы 80-х гадоў выпала гуртаваць беларускую дыяспару ў Маскве праз створанае разам з групай аднадумцаў маскоўскае Таварыства беларускай культуры імя Ф.Скарыны (снежань 1988 г.), юбілей якога і адзначаны гэтым выданнем. Праца, на маё меркаванне, удала спалучае асабістае і агульнаграмадскае ў аўтарскіх клопатах, перажываннях і здзяйсненнях на палетку Беларушчыны. Прысвечаная маці – Ганне Маркаўне Атрашэўскай, кніга пачынаецца з вельмі кранальнай тэмы бацькоў і сірочага дзяцінства (“Мамін ручнік”) – па свойму вызначальнай у жыццёвым лёсе літаратара. Уражваюць з кніжных старонак постаці яго родных сясцёр, блізкіх сваякоў, сяброў маладосці – людзей, працятых штодзённа зямнымі і вышэйшымі, духатворчымі памкненнямі.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.