Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Бюлетэнь Асамблеі НДА

снежань 2002

Miejsce wydania: Менск

Data wydania: 2002-12

Redaktor: Сахараў Сяргей

Wydawca: Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі

Copyright © Бюлетэнь Асамблеі НДА

Księgozbiór:

Informacje uzupełniające: Усе матэрыялы могуць быць выкарыстаныя ў поўным альбо частковым аб’ёме толькі са спасылкай на “Бюлетэнь” Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі; Аўтары апублікаваных артыкулаў нясуць адказнасьць за дакладнасьць фактаў; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаваньні аўтараў; Рэдакцыя пакідае за сабой права публікаваць артыкулы дзеля палемікі. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Асамблеі НДА

Калі-кольвек прыйдзіце ў любую грамадзкую арганізацыю і папрасіце ў супрацоўнікаў сфармуляваць місію сваёй арганізацыі. У большасьці выпадкаў у адказ вы пачуеце доўгае і няўцямнае пералічэньне накірункаў дзейнасьці ГА ці будзеце зьдзіўляцца ад розных варыянтаў адказаў на адно і тое ж пытаньне. На жаль, нават кіраўнікі арганізацыі не заўжды здольныя зразумела і канкрэтна патлумачыць, для чаго існуе іх арганізацыя. У такім выпадку як гэтыя людзі могуць уяўляць і эфэктыўна прасоўваць інтарэсы арганізацыі, прасіць аб ахвяраваньнях? Для некамэрцыйнай арганізацыі задача вызначэньня і фармулёўкі місіі ёсьць вельмі складанай. У агульным кантэксьце функцыянаваньня і разьвіцьця арганізацыі фармуляваньне місіі па сутнасьці роўнае адказу на пытаньне пра сэнс яе дзейнасьці.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.