be
pdf

Ніва 2007/46 (2688)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Як выключэнне чатыры, а не як дасюль тры асобы былі сёлета, ужо восьмы раз, удастоены ўзнагароды маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюджвання і захоўвання здабыткаў культуры. Сярод лаўрэатаў апынуліся сусветнавядомы мастак з Валіл Лявон Тарасэвіч ды дырэктар Гайнаўскіх дзён царкоўнай музыкі а. Міхал Негярэвіч. Дзень да Свята незалежнасці ўрачыстасць у беластоцкім Падляшскім музеі сабрала тлумы. Маршалкоўская ўправа да апошняй хвіліны ў сакрэце трымала прозвішчы лаўрэатаў з групы 28 намінатаў, прапанаваных м.інш. культурнымі і самаўрадавымі ўстановамі, пракансультаваных спецыяльна створаным капітулам і адобраных падляшскай управай. У групе намінаваных былі м.інш. журналістка „Нівы”, ад 13 гадоў рэдактарка „Зоркі” Ганна Кандрацюк-Свярубская і мастак-фатограф Віктар Волкаў. Канчаткова, апрача Лявона Тарасэвіча і а. Міхала Негярэвіча, узнагароды маршалка (статуэтка, ружа і 6 тыс. зл.) трапілі ў рукі пажылой Данаты Гадлеўскай, заслужанай для Ломжынскай зямлі ды Ежы Сьрудкоўскага, 80-гадовага заснавальніка і дырыжора шматлікіх аматарскіх хораў. У кулуарах некаторыя з запрошаных гасцей разважалі, чаму сёлета маршалак Дарыюш Пянткоўскі сваёй узнагародай адзначыў адну асобу больш. Гаварылі, што да групы лаўрэатаў кааптавалі а. Міхала Негярэвіча. У размове з „Нівай” шэф ваяводскага самаўрада тлумачыў (М. Халадоўскі, Узнагароды чатырохкроць, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2007-11-18
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org