Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Смыком па сэрцы

Геніюш Юрка

Publication Place: Беласток

Publication Date: 2013

Editor: Луба Віталь

Publisher: Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org

Publishing/ Printing House: Agencja Wydawnicza EkoPress

ISBN: 978-83-937536-0-4

Copyright © 2013 by Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org

Book Collection:

Copy Numbers: BTH — [4047], [4048]

Supplementary Data: Выданне кнігі было магчымым дзякуючы прыватным фінансавым ахвяраванням.

Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом Геніюшаў. Яго маці, якую ён перажыў толькі на два гады, – выдатная паэтка Беларусі Ларыса Геніюш. Дэбютаваў на старонках „Нівы” 20 кастрычніка 1963 года апавяданнем „Прыкметы”. Праз два гады ў альманаху „Белавежа” змясціў кароткую падборку сваёй прозы: „Як знайсці хулігана?”, „Ой ты, доля мая”, „З апавяданняў старога сабакі Тарзана” і „Як мы арганізаваліся”. Першай значнай на творчым шляху кніжкай стаў „Зборнік сцэнічных твораў”, выдадзены ў 1976 годзе Беларускім грамадска-культурным таварыствам. У альманаху літаратурнага аб’яднання „Белавежа” Юрка Геніюш выявіў зусім новыя якасці свайго таленту, менавіта ў паэтычнай прозе, у прысвечаным выпускнікам Бельскага беларускага ліцэя „Смыком па сэрцы”, у „Запавеце”, „Чорным па белым”, „Сейбіце”. У „Запавеце” пісаў: „На добры лёс дзяцей. На тое, каб і мне ў свой час зямелька родная цяжарам не была. На тое, каб калісь сваім прылегчы з вамі”. Як кожны сапраўдны паэт, ён хварэў за будучыню роднага слова! Пры жыцці апублікаваў у перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы „Спачатку было толькі Слова...” (Беласток 1981). Пасля смерці выйшлі кнігі „Да свету” – у зборніку „Маці і сын” (Беласток 1992) і „З маёй званіцы” (Беласток 1993). (З артыкула Сакрата Яновіча)

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.