Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Дзяўчынка і хмарка

Лукша Міра

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2006

Рэдактар: Луба Віталь

Выдавец: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok

ISBN: 83-917349-5-1

Copyright © 2006 by Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва

Кнігазбор:

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1626], [1625]; MiOKB — [10701]

Дадатковая даведка: Wydanie zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праграмнай Рады Тыднёвіка Ніва

Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва". У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і па-польску. Яе апавяданьне "Жанчына з хвораю рукою" выйшла па-чэску ў "Анталёгіі беларускага апавяданьня (выдавецтва "Větrné mlýny", 2006) і ў часопісе "Host". Член Беларускага літаратурнага аб'яднаньня "Белавежа" і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Ад 1985 году працуе журналісткай беластоцкай "Нівы". Аўтарка сямі кніжак паэзіі і прозы. Нядаўна выйшла яе кніжка апавяданьняў для дзяцей "Дзяўчынка і хмарка". Жыве ў Беластоку альбо пад Белавескай пушчай у вёсцы Баравыя Гайнаўскага павету.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.