Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Дванаццатка

Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеццыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946-1954 гг.)

Запруднік Янка

Месца выхаду: Нью-Ёрк-Беласток

Дата выхаду: 2002

Мастацкі рэдактар: Рагалевіч-Дуткож Ірэна

Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Выдавецкая сэрыя: Сэрыя публікацыяў БІНіМ "Гісторыя беларускай эміграцыі", том 2

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk sp. z o.o., Białystok

ISBN: 0-9722020-0-5

Copyright © Jan Zaprudnik

Кнігазбор:

Інвэнтарныя нумары: BTH — [762], [761]

Дадатковая даведка: Друкуецца пры фінансавай дапамозе Фундацыі ймя Пётры Крэчэўскага; макетаваньне Вера Леўчук

Гэтая кніга – аповед пра дарогу, якая пачалася ў 1944 годзе ў Баранавічах, ідзе далей на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля гадоў супольных вандровак, разыйсьціся вузейшымі індывідуальнымі сьцежкамі ў розныя бакі. На гэтай дарозе сустрэліся й дамовіліся трымацца разам дванаццаць беларускіх хлапцоў-бязбацькавічаў, якія пастанавілі прабівацца ў жыцьцё супольнымі сіламі. Ідэя вольнай Беларусі служыла ім арыентырам, трымала іх разам, давала імпульс да творчай і грамадзкай працы. Кніга створаная як мэмуарна-дакумэнтальная. У ёй, разам з успамінамі, дзёньнікавымі запісамі ды выпісамі з эміграцыйнага друку, падаюцца таксама лісты, публіцыстычныя артыкулы й літаратурныя творы, аўтарамі якіх зьяўляюцца героі аповеду. Бальшыня зьмешчанага дакумэнтальнага матэрыялу публікуецца ўпершыню. Адначасова гэтая кніга зьяўляецца пасленьнем аўтара да маладых беларусаў ХХІ стагодзьдзя. Падставаю таму – уласны няпросты досьвед.

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.