Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

48 (611) 2018

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018-12-28

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2018 by Новы Час

Кнігазбор:

Г эты год быў для кагосьці вельмі асаблівым, а для кагосьці — звычайным, для кагосьці — добрым і шчодрым, а камусьці прынёс расчараванне і страты. Але мы пражылі гэты год, змаглі адчуць яго асалоду і горыч. Пражылі — і з верай у перамены да лепшага можам глядзець у будучыню. У новым годзе нас, напэўна, чакае яшчэ шмат неспадзяванак, добрых і дрэнных навінаў, горкіх страт і цудоўных здабыткаў. Сустрэнем іх годна і з радасцю. Жыццё не бывае без стратаў, жыццё не бывае без мараў. Таму не сумуйце і ні пра што не шкадуйце. Жывіце шчыра і сумленна, рабіце сваю справу і годна глядзіце наперад. Уся наша каманда віншуе вас з Калядамі і Новым годам! Мы жадаем вам плёну і моцы!

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.