Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Новы Час

13 (624) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-04-05

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2018 by Новы Час

Кнігазбор:

Здавалася б, гісторыя яшчэ сто гадоў таму навучыла: не чапайце крыжы, бо кепска скончыце. А днак беларускія ўлады, як тыя дрэнныя вучні, лічаць, што народная памяць — гэта жартачкі. Пасля таго, як падчас плыні свядомасці, якую чамусьці называюць «вялікай размовай», той, хто лічыць сябе кіраўніком Беларусі, выказаў незадавальненне крыжамі ў Курапатах, небяспека іх знішчэння залунала ў паветры. І вось сонечнай раніцай 4 красавіка выбухнула: у Курапатах тэхніка руйнуе крыжы. Першая думка — як такое магчыма? Другая — ляцець, стаць перад экскаватарамі, абараніць. Трэцяя — Госпадзе, што я магу… І роспач. Злосць і роспач. Інакш, чым марадзёрствам і псаваннем магіл на дзяржаўным узроўні, на загад найвышэйшага кіраўніцтва, гэта назваць нельга. Атрымліваецца, з тых, хто ляжыць у Курапатах, паздзекаваліся двойчы: спачатку іх, ні ў чым не вінаватых, расстралялі сталінскія каты, а цяпер іх памяць знішчаюць сучасныя трымальнікі ўлады. Дзе, у якой яшчэ краіне такое магчыма?

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.