- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маем ужо і дзесяты нумар „Веча“. Прачытаўшы артыкул у 9-ым нумары ,,Веча“ й крытыка ,,Веча“, я надумаўся напісаць нешта падобнае, ужо, як пахвалу ,,Веча“, бо я вельмі задаволены, што такі часапіс паявіўся ў нашай эміграцыі, не як ворган нейкае партыі ці зацікаўленых фондаў, ад якіх заўсёды бываюць залежнымі радактары ды мусяць пісаць „як пан кажа“. А ,,Веча“, як ведаем, зусім незалежны ворган, у якім ужо пісалася ўсяк, хаця яшчэ ня ўсё сказана, што павінны ведаць Беларусы. Але маем надзею, што яш¬чэ будзіць выдрукавана шмат цікавага матар’ялу. (А. Сьвіслацкі, фрагмэнт)