Lang BELang PLLang ENFacebook

cover

Іскры Скарыны

З падачы дасьледніка Ё. Добраўскага лічыцца, што Скарына мог зьявіцца ў Празе у канцы 1515 году. Мяркуецца, што ён суправаджаў вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта на Венскі кангрэс і меў у Празе нейкія службовыя абавязкі. Тут ён вырашыў застацца і пачаў рыхтаваць свой выдавецкі праект. Цягам 1517–19 гадоў у Празе выйшлі 23 кнігі Старога запавету, што сьведчыць пра інтэнсіўную працу і прадуманы плян. Аднак эпідэмія мору, што па... Болей »

cover

Высьпятак ад Скарыны

Блогі і дыялогі

Скобла Міхась

Кнігі ня толькі маюць свой лёс, яны могуць кіраваць лёсамі сваіх аўтараў. Кнігі, вартыя, каб іх прачыталі мільёны, і заслугоўваючыя аўтадафэ, кнігі — як абарончы мур і кнігі-касманаўты, кнігі — помнікі каліграфіі і ахвяры цэнзуры, Кніга над кнігамі — Біблія — у сваім першародным выглядзе — вось галоўныя “героі” гэтага выданьня, прымеркаванага да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня. Цытаты з прадмоваў і пасьляслоўяў Францішка Скары... Болей »

cover

Дзевяноста другі

Навумчык Сяргей

У 1992-м, першым поўным годзе незалежнасьці, Беларусь мусіла выбіраць паміж невядомай дэмакратычнай будучыняй і знаёмай савецкай стабільнасьцю. Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў. У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Ўладзімера Сапагова, Ігара Кірына, Франака Вячоркі, газэты «Свабода». Таксама скарыстаныя матэрыялы сайту «Вытокі» і архіву... Болей »

cover

Не сьмяшыце мае прыназоўнікі

Вячорка Вінцук

Другая кніга нарысаў пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода пачынаючы з 2014 г. (Першая кніга выбраных тэкстаў гэтай сэрыі „Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам“ выйшла ў „Бібліятэцы Свабоды“ ў 2016 г.) Кніга інтрыгуе чытача невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову ды яе багацьцямі, нязмушана натхняючы прыгожа гаварыць па-беларуску. Болей »

cover

Anima

Барадулін Рыгор

Anima – па-латыні «душа». Душа вечная, бо яна ўдыхнута ў чалавека Усявышнім. Душа, дух, дыханне. Усё з душой жывое, без душы мёртвае. У кнізе Рыгора Барадуліна «Anima» роздум пра сутнасць жыцця, спроба сам-насам пагутарыць з Нябёсамі. Болей »

cover

Et orbi omni / І свету ўсяму

Барадулін Рыгор

У кнізе «Et orbi omni / І свету ўсяму» вершы народнага паэта Беларусі, намінанта на Нобелеўскую прэмію (2006 г.) Рыгора Барадуліна ў перакладах на трыццаць моў. Вядомыя майстры слова Заходняй і Усходняй Еўропы, Амерыкі, краін былога Савецкага Саюза, Азіі, Усходу знаёмяць свайго чытача з лепшымі творамі паэта. The book “Et orbi omni/ І свету ўсяму” contains the poetry by People’s Poet of Belarus Ryhor Baradulin translated into 30 languag... Болей »

cover

Ксты

Барадулін Рыгор

Падзяка Усявышняму і Маме, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю – у кнізе «Ксты». Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі, а непрактыкуюч... Болей »

cover

Гуканне паэзіі Усходу

Пазыкі

Барадулін Рыгор

Радзіма сонца — Усход. Радзіма першапаэзіі — Усход. Радзіма Вечнае Кнігі — Усход. Пагукаць паэзію Усходу па-беларуску паспрабаваў Рыгор Барадулін. Ці адгукнулася паэзія Усходу на беларускае гуканне, меркаваць чытачу. Болей »

cover

Халодная памяць вады

Барадулін Рыгор

Усё на зямлі мае памяць — і дрэва, і камень, і колас. У вады памяць халодная, бо яна глыбокая. У новай кнізе паэзіі Рыгора Барадуліна ў асноўным новыя вершы новага стагоддзя. Падзяка Усявышняму за радасць жыцця, светлая журба, вечаровы роздум у шчырых радках. Быходзіць кніга клопатамі пробашча Чырвонага касцёла айца Уладыслава Завальнюка і Алы Сакалоўскай. Болей »

cover

Ніва

Тыднёвік беларусаў у Польшчы

50 (3213) 2017

Ніва — штотыднёвая газэта, што выдаецца беларускай меншасьцю ў Польшчы. Газэта была заснаваная ў 1956 годзе ў Беластоку Беларускім грамадзка-культурным таварыствам. Газэта сталася важным чыньнікам яднаньня беларускага насельніцтва ў раёнах, перададзеных Сталінам Польшчы ў 1944 годзе. «Ніве» давялося некалькі разоў пацярпець ад камуністычнай і нацыяналістычнай польскай цэнзуры Болей »

Першая Папярэдняя [1-3882] Наступная Апошняя

Copyright © 2000-2013 by Kamunikat.org.